29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя папулярныя аўтамабілі ў Еўропе

2
Названыя самыя папулярныя аўтамабілі ў Еўропе

Экспэрты прааналізавалі ліпеньскія продажы на еўрапейскім аўтамабільным рынку.

Лідарства сярод легкавікоў у Еўропе ўтрымлівае Volkswagen Golf, продажы якога аселі на 17,5% у параўнанні з мінулым годам і складаюць 32,2 тысячы адзінак за ліпень.

Пра гэта паведамляюць спецыялісты кампаніі JATO Dynamics. Volkswagen займае і другое месца рэйтынгу з другім бэстсэлерам - седанам Polo. У Еўропе за мінулы месяц Polo купілі 21,2 тысячы адзінак, але продажы таксама прыкметна знізіліся - на 22,3%, паведамляе avtovod.com.

І, нарэшце, на трэцім месцы аказаўся «пачатковец» Топ-3 - выраблены ў Румыніі Dacia Sandero. Попыт на хэтчбек вырас на 22,3% і склаў 20,8 тысячы прададзеных мадэляў за ліпень.

За Sandero ідзе Renault Clio з вынікам 20 тысяч аўтамабіляў або -23,9% продажаў і ўжо трэці Volkswagen - красовер Tiguan, які разышоўся накладам у 19,6 тысячы экзэмпляраў і страціў 13,5% попыту.

У другую пяцёрку еўрапейскіх бэстсэлераў увайшлі Opel/Vauxhall Corsa (19,3 тысячы адз., + 28,3%), Skoda Octavia (19,1 тысячы шт., + 7,3%), Ford Fiesta (18,1 тысячы адзінак, -12,3%), Nissan Qashqai (17,8 тысячы шт., -18,1%) і Volkswagen T-Roc (17,7 тысячы шт., + 19,5%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках