19 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яны нарадзіліся ў Беларусі, але праславіліся ў свеце

10
Яны нарадзіліся ў Беларусі, але праславіліся ў свеце

Іх прозвішчы варта ведаць усім.

«Белсат» прэзентуе самых знакамітых людзей, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Марк Шагал

Нарадзіўся 7 ліпеня 1887 г. у Віцебску. Расейскі, беларускі і французскі мастак. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя.

Хаім Вэйцман

Нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у Моталі (цяпер аграгарадок у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці). Хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, першы прэзідэнт Ізраілю.

Андрэй Грамыка

Нарадзіўся 5 ліпеня 1909 г. у вёсцы Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць). Савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, старшыня Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР (1985–1988).

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся 31 ліпеня 1802 г. у Вялікай Мядзвядцы (цяпер вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласці). Удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-даследнік, геолаг, мінеролаг, рэктар Чылійскага ўніверсітэту, Нацыянальны герой Чылі.

Тадэвуш Касцюшка

Нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына (цяпер Івацэвіцкі раён Берасцейскай вобласці). Вайсковы інжынер і ваенны дзеяч, які ўзначаліў паўстанне Рэчы Паспалітай супраць Расеі ды Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША.

Ян Чэрскі

Нарадзіўся 15 траўня 1845 г. у фальварку Свольна на Віцебшчыне. Беларускі і расейскі геолаг, палеантолаг і географ, даследчык Сібіры і ўдзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага.

Павел Сухі

Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Авіяканструктар, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, распрацоўнік канструкцый некалькіх дзясяткаў самалётаў.

Мікалай Судзілоўскі (Нікалас Русель)

Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сямʼі. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе бараніў правы карэнных жыхароў. Этнограф, географ, хімік, біёлаг, лекар-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сенату Гавайскіх выспаў.

Ведаеце знакамітую асобу, якая нарадзілася або звязаная з Беларуссю? Пакідайце інфармацыю ў каментарах!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках