18 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкія актывісты вяртаюць памяць пра Івана Сераду

2
Баранавіцкія актывісты вяртаюць памяць пра Івана Сераду

Кіраўнік Рады БНР нарадзіўся ў гэтай мясцовасці.

Баранавіцкія энтузіясты і актывісты «Таварыства беларускай мовы» пачалі працу для вяртання гістарычнай памяці пра свайго знакамітага земляка, старшыню Рады БНР Янку Сераду, паведамляе «Радыё Рацыя».

Янка Серада нарадзіўся ў вёсцы Задвеі Баранавіцкага раёна, кажа намеснік старшыні мясцовага аддзялення «Таварыства беларускай мовы» Мікалай Падгайскі:

- Знайшлі ў кар'еры, кіламетрах у 30-ці ад гэтага месца, прыдатны вялікі камень, дамовіліся з кіраўніцтвам кар'ера, нанялі аўто, прывезлі гэты камень у вёску. Месца павінна было быць такім, дзе калісьці служыў бацька Івана Серады, які быў святаром. Там была царква, мы гэты камень пакінулі там. Усё гэта было даволі няпроста.

Са слоў Мікалая Падгайскага, у актывістаў распрацаваны ўвесь план для акультурвання гістарычнага месца, каб яно стала прывабным для турыстаў.

Калі не знойдзецца фінансаванне, то працы будуць праводзіцца за ўласныя сродкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках