25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі новыя зоркі са зменлівай зыркасцю

11
Навукоўцы выявілі новыя зоркі са зменлівай зыркасцю
Выявы: NASA/JPL-CALTECH

Спецыялісты Універсітэта штата Небраска заявілі пра адкрыццё 21 зоркі.

Гэтыя зоркі загадкавым чынам мяняюць сваю зыркасць. Пры гэтым, 15 з гэтых аб'ектаў падобныя на зорку Табі (KIC 8.462.852), першую вядомую такую зорку. Пра гэта паведамляе выданне Science Alert (пераклад - «УНІАН»).

Даследнікі прааналізавалі фотаметрычныя звесткі, сабраныя з красавіка 1999 года да сакавіка 2000 года ў час назірання за кавалкам неба плошчай 2980 квадратных градусаў у рамках праекта Northern Sky Variable Survey. Яны шукалі зоркі, якія маюць падобныя зорцы Табі паводзіны. Навукоўцы мяркуюць, што нерэгулярныя правалы ў зыркасці выклікаюць штучныя касмічныя мегаструктуры. Адкрыццё іншых такіх аб'ектаў магло б дапамагчы навукоўцам выявіць сапраўдныя прычыны неперыядычных зацьменняў Табі.

Усяго была выяўленая 21 зорка, чыя нерэгулярная зменлівасць у зыркасці не тлумачыцца вядомымі прычынамі. Астраномы параўналі крывыя бляску зорак-кандыдатаў з крывымі бляску зоркі Табі і размеркавалі іх па дзвюх катэгорыях. У першую аднеслі 15 зорак з павольным змяненнем бляску (уключна з самой зоркай Табі), у другую - 6 зорак з хуткім.

Зоркі ў абедзвюх групах належаць альбо да зорак галоўнай паслядоўнасці (накшталт Сонца), або да чырвоных гігантаў. Пры гэтым найбольш імавернымі аналагамі Табі з'яўляюцца зоркі галоўнай паслядоўнасці з павольным змяненнем бляску.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках