25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка расказаў, адкуль у яго «Тэсла»

110
Лукашэнка расказаў, адкуль у яго «Тэсла»

Гісторыі дыктатара ўсё больш падобныя на фантазіі.

Лукашэнка ў час урока ў сярэдняй школе № 93 расказаў вучням, што аўтамабіль «Тэсла» яму падарыў сам Ілан Маск. Сюжэт напярэдадні паказаў тэлеканал СТВ, паведамляе tut.by.

«У мяне ёсць электрычная машына “Тэсла”, я часам яе тэстую. Маск падарыў – убачыў мяне на матацыкле і кажа: “Што гэта ў вас прэзідэнт на двухколавым матацыкле ездзіць?”» – апавёў старшакласнікам Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама прызнаўся, што любіць экалагічны транспарт і з задавальненнем ездзіў бы на працу на ровары. Але пастанавіў адмовіцца ад гэтай ідэі, каб яго не абвінавацілі ў перайманні Зяленскага.

Лукашэнка, нагадаем, пратэставаў «Теслу» яшчэ ў 2017 годзе. Гэта была мадэль S P100D. На той момант машына каштавала блізу 165 тысячаў еўраў. Аўтамабіль, на якім ехаў «прэзідэнт», быў з нумарамі Віцебскага рэгіёну.

«Я ўвогуле аматар аўтатранспарту. Гэта для мяне хобі такое. Я на многіх аўтамабілях перамяшчаўся. Але “Тэсла” – гэты цуд-аўтамабіль. Вёрткі, хуткі, хуткасць развівае прыстойную. Нават няма месца, дзе яго выпрабаваць. Гэта на кальцавой дарозе – пад 250 км/г. Ідзе вельмі ўстойліва», – дзяліўся потым уражаннямі Лукашэнка.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках