22 верасня 2019, Нядзеля, 11:50
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сем прадуктаў, якія можна ўжываць нават уначы

11
Сем прадуктаў, якія можна ўжываць нават уначы

Адзін з іх - тварог.

Калі ўжо так здарылася, што перакусваць даводзіцца ўначы, звярніце ўвагу на такія прадукты, як буракі, яйкі, тварог, салера, печаныя яблыкі, піша healthinfo.ua.

Буракі. Яны змяшчаюць шмат бэтаіну - ліпатропнага рэчыва, якое рэгулюе тлушчавы абмен. Дзякуючы бэтаіну ежа лепш засвойваецца, а арганізм больш актыўна спальвае тлушч.

Яйкі ўкрутую і бялковы амлет. Яйкі нізкакаларыйныя, пры гэтым забяспечваюць арганізм карысным для мышачнай масы бялком, а таксама ўтрымліваюць у сабе карысныя тлушчы. Іх можна адварыць загадзя і змясціць у лядоўню - нават іх начное ўжыванне ў разумнай колькасці не дасць паправіцца.

Тварог. Гэты прадукт не ва ўсіх выклікае энтузіязм, а, між тым, для тых, хто сочыць за фігурай, тварог - адзін з самых найлепшых памочнікаў. Ён з'яўляецца крыніцай мікраэлементаў, важных для актыўных абменных працэсаў і эфектыўна спрыяе ўмацаванню мышачнай масы.

Салера. Яе ўжыванне стымулюе стрававальныя працэсы і спрыяе рэгулярнаму наведванню прыбіральні.

Морква з хумусам. Такі перакус у начны час цалкам дазволены з пункту гледжання дыеталогіі. Арганізм пры гэтым атрымлівае ладную порцыю вітамінаў і антыаксідантаў, якія валодаюць антысептычным, абязбольвальным, супрацьзапаленчым і супрацьсклератычным дзеяннем, паляпшаюць стан скуры і спрыяюць амаладжэнню.

Печаныя яблыкі. Рэчывы, якія змяшчаюцца ў яблыках, спрыяюць добраму сну. Таксама яны нармалізуюць працу страўніка і кішачніка, эфектыўна садзейнічаюць росту карыснай бактэрыяльнай флоры страўнікава-кішачнага тракту, зніжаюць узровень халестэрыну.