23 верасня 2019, панядзелак, 19:18
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Што ўраган «Дарыян» нарабіў на Багамскіх выспах

1
Што ўраган «Дарыян» нарабіў на Багамскіх выспах
Фота: EPA

Шакавальнае фота разбурэнняў.

У Сеціве з’яўляюцца першыя фатаграфіі разбурэнняў ад урагану «Дарыян», які апошнія дні знаходзіўся над Багамскімі выспамі, піша korrespondent.net.

Наймацнейшае затапленне жылых тэрыторый, пашкоджаныя, а часам і знесеныя «пад нуль» пабудовы і размытыя дарогі - вось няпоўны спіс таго, што прынесла стыхія на выспы.

На падыходзе да Багамаў «Дарыян» набраў максімальную сілу - яму прысвоілі пятую катэгорыю. Замест таго, каб прасунуцца далей - на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, ураган на 18 гадзін затрымаўся на Багамах, дзе неўзабаве пачаў слабець.

Цяпер «Дарыян» павольна рухаецца ў бок амерыканскага мацерыка ў паўночна-заходнім кірунку, аднак Касмічнае ўзбярэжжа ён, паводле прагнозаў, амаль не зачэпіць.

Фота: EPA