24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы папулярны мэсэнджар у Беларусі

17
Названы самы папулярны мэсэнджар у Беларусі

А якім карыстаецеся вы?

Арганізацыя Baltic Internet Policy Initiative замовіла правядзенне даследавання – якімі мэсэнджарамі карыстаюцца ў Беларусі. Высветлілася, на першым месцы знаходзіцца Viber. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на infopolicy.biz.

Даследаванне праводзілася ў жніўні цягам двух тыдняў. Колькасць апытаных склала 662 чалавекі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў. Сярод іншага, яны адказвалі на пытанне, якімі мэсэнджарамі карысталіся за апошні месяц.

Абсалютным лідарам у Беларусі з'яўляецца Viber – 70%. Потым ідуць Skype – 38%, WhatsApp – 25%, Telegram – 23% і Facebook Messenger – 17%. Пры гэтым 10% апытаных адказалі, што не карыстаюцца мэсэнджарамі.

А калі ацэньваць паводле ўзросту, то карыстанне Viber сярод апытаных ва ўзросце 25–44 года складае больш за 80%. Telegram – больш за 50% ва ўзросце 15–24 гады, а вось Skype – 46% ва ўзросце 55–74 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках