28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковы верталёт Мі-8 разбіўся на аэрадроме пад Саратавам

Расейскі вайсковы верталёт Мі-8 разбіўся на аэрадроме пад Саратавам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гелікаптэр упаў на зямлю і загарэўся.

У Саратаўскай вобласці разбіўся вайсковы верталёт, паведаміла «Інтэрфаксу» ў чацвер дасведчаная крыніца.

«Вайсковы верталёт Мі-8 пасля ўзлёту з аэрадрома паспрабаваў здзейсніць жорсткую пасадку, але стукнуўся аб зямлю і загарэўся», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле папярэдніх звестак, некалькі чалавек удалося выратаваць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках