20 красавiка 2024, Субота, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган «Дарыян» вынес на ўзбярэжжа ЗША мяшкі з какаінам

4
Ураган «Дарыян» вынес на ўзбярэжжа ЗША мяшкі з какаінам

Партыю какаіну выявіў выпадковы мінак.

Ураган «Дарыян», які абрынуўся на Злучаныя Штаты Амерыкі, вынес на ўзбярэжжа пляжу ў горадзе Мельбурн (штат Фларыда) 26 кілаграмаў какаіну. Пра гэта паведамляе CNN.

Як паведамляецца, на пляжы Парадайз Біч знайшлі кілаграмовы скрутак з какаінам. Патрульныя паліцэйскія даведаліся пра яго ад выпадковага мінака. Прыбыўшы на месца, яны выявілі на ўпакоўцы надпіс Diamant, а ўнутры - какаін.

За 32 кіламетры ад гэтага месца іншы патруль знайшоў торбу, у якой было 15 такіх пакункаў. Са слоў афіцэра паліцыі, адзін такі скрутак какаіну можна прадаць даражэй за 30 тысяч даляраў.

Цяпер усё знойдзенае перадалі ў службу мытнага і памежнага кантролю ЗША.

Адзначым, ураган «Дарыян» абрынуўся на некалькі выспаў Багамскага архіпелага 1 верасня. Хуткасць ветру дасягала 298 км/г. У сувязі з набліжэннем урагану губернатары амерыканскіх штатаў Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Фларыда і Вірджынія ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках