24 красавiка 2024, Серада, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: Спрабую зрабіць усё, каб заваяваць тытул праз два дні

2
Азаранка: Спрабую зрабіць усё, каб заваяваць тытул праз два дні
ФОТА: TVP.PL

Экс-першая ракетка свету апавяла пра свае планы на фінал US Open.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю карэспандэнту «Прэсбола» апавяла пра кантакты з іншымі беларускімі гульцамі, прагрэс беларусаў і жаданне перамагчы ў фінале US Open.

– Падчас турніраў «Вялікага шлема» кантактуеш з іншымі беларускімі гульцамі? Сочыш за іх пасоўваннем па сетцы?

– Вядома, мы бачымся на ўсіх турнірах, і я сачу за прагрэсам дзяўчатак, за вынікамі. Усё ж такі мы адна каманда, якая гуляе разам у Кубку федэрацыі. Беларусь – маленькая краіна, у нас не так шмат тэнісістаў. Але ў параўнанні з іншымі мы добра прадстаўленыя ў сусветнай эліце. У нас было чатыры, цяпер тры прадстаўніцы у топ-100 у дзяўчатаў. Плюс два хлопцы, якія выйшлі ў асноўную сетку «US Open» сёлета. Вельмі прыемна бачыць такі прагрэс.

– Ці ёсць магчымасць кантактаваць нефармальна? Можа, хадзілі ў рэстаран беларускай камандай?

– На жаль, тут не атрымалася некуды выбрацца. З адной простай прычыны: у мяне маленькі сын, і ўвесь вольны час імкнуся праводзіць з ім. У нас здараюцца супольныя трэніроўкі, але на «US Open» іх пакуль не было. У першым коле мы гулялі з Арынай Сабаленкай, а потым, калі прасоўваешся ў парным турніры, больш трэніруешся з партнёрам. На іншых жа турнірах мы часам трэніруемся беларускай камандай.

Віка апавяла таксама пра ўражанні пасля паўфінальнага матчу ў парным разрадзе, дзе яна адолела беларуску Сасновіч.

– Лёгкі матч? Не магу назваць паўфінал «US Open» лёгкім. Але здаецца, сёння ў нас усё атрымлівалася: правялі якасную гульню ад пачатку да канца. Было пару геймаў на больш-менш, калі кошт мяняўся на «роўна» некалькі разоў. У нас атрымалася іх перамагчы, што дало перавагу.

– Зразумела, што ты ведаеш Сашу Сасновіч. Можа, вы неяк спецыяльна рыхтаваліся да яе пары? Увогуле, ці абмяркоўваеце з Эшлі [Барці] тактыку перад матчамі, карыстаецеся якія-небудзь статыстычнымі выкладкамі?

– Не, спецыяльна не рыхтуемся да парных матчаў – трэніруемся як звычайна. Нават не размінаем парнымі камбінацыямі – проста рыхтуемся, як нам камфортна. На турніры ідзем ад матчу да матчу. Вось дайшлі да фіналу, што прэстыжна і прыемна. Цяпер будзем старацца паказаць сваю найлепшую гульню ў нядзелю.

– Ты не раз адзначала, што табе падабаецца «US Open». Што скажаш пра свой выступ сёлета?

– Вядома, хацелася б згуляць больш паспяхова ў «адзіночцы». Але гуляць у фінале турніру «Вялікага шлема», хай і ў пары, гэта вельмі выдатна. Зразумела, што перамагаць у «адзіночцы» прыемней, але ў мяне яшчэ няма тытула ў парным разрадзе турніру «Вялікага шлема». Паспрабую зрабіць усё, каб заваяваць яго праз два дні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках