22 верасня 2019, Нядзеля, 11:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Наша ежа адна з самых танных у Еўразвязе

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Наша ежа адна з самых танных у Еўразвязе

Кошты на прадукты харчавання ў Польшчы складаюць 69 адсоткаў ад сярэдніх у ЕЗ.

Польская ежа вельмі высокай якасці і ў той самы час з'яўляецца адной з самых танных у Еўропе, – заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі, паведамляе «Польскае радыё».

Міністр адзначыў, што сярод еўрапейскіх краінаў толькі прадукты харчавання ў Паўночнай Македоніі і Румыніі таннейшыя, чым у Польшчы.

Кошты на прадукты харчавання ў Польшчы складаюць 69 адсоткаў ад сярэдніх у ЕЗ.

Міністр сельскай гаспадаркі прызнаў, што кошты на садавіну сёлета могуць вырасці. Ураджай яблыкаў можа быць на 24% ніжэйшым у параўнанні з мінулым годам праз замаразкі падчас цвіцення і засухі.