19 сакавiка 2024, aўторак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя пачынае вывозіць сібірскі лес

7
Індыя пачынае вывозіць сібірскі лес
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Такім чынам РФ расплачваецца за крэдыт.

Індыя прапануе Расеі крэдытную лінію памерам 1 млрд даляраў, паведаміў індыйскі прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму, які праходзіць ва Уладзівастоку з 4 да 6 верасня. Грошы пойдуць на развіццё Далёкага Усходу, піша finanz.ru.

Кіраўнік індыйскага ўрада падкрэсліў, што гэта цалкам беспрэцэдэнтны захад, калі Індыя прапануе крэдыт іншай краіне. "Сённяшняя заява пра прапанову крэдытнай лініі будзе для нас стартавай пляцоўкай, з якой мы будзем расці і развівацца на Далёкім Усходзе", – цытуе словы прэм'ера Reuters. Паводле словаў Модзі, гэты крэдыт дасць магчымасць забяспечыць інвестыцыі аб'ёмам 5 мільярдаў даляраў.

На мінулых перамовах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Індыі асобная ўвага была звернутая на супрацоўніцтва краінаў у сферы энэргетыкі. Паводле звестак Пуціна, паводле вынікаў 2018 года Расея адгрузіць Індыі 2,3 млн тонаў нафты, амаль 550 тысячаў тонаў нафтапрадуктаў, 4,5 млн тонаў вугалю. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што значная частка экспарту вуглевадародаў у Індыю ідзе з Далёкага Усходу.

Паводле звестак The India Times, у абмен на інвестыцыі Індыя спадзяецца атрымаць доступ да лясных рэсурсаў Сібіры і Далёкага Усходу, за кошт якіх плануе пакрыць дэфіцыт драўніны ў краіне.

Папярэднія дамоўленасці пра гандаль лесам былі дасягнутыя 11–13 жніўня ва Уладзівастоку падчас візіту высокапастаўленай індыйскай дэлегацыі на чале з міністрам гандлю і прамысловасці Піюшам Гаялам, у якую ўваходзілі кіраўнікі чатырох індыйскіх штатаў і 140 кампаній краіны.

З расейскага боку ў перамовах удзельнічалі віцэ-прэм'ер Юрый Трутнеў, губернатары 11 суб'ектаў РФ і топ-мэнэджары 200 расейскіх кампаній.

Дасягнутыя дамоўленасці, мэта якіх павялічыць узаемны таваразварот да 30 млрд даляраў да 2025 года, меркавалася замацаваць на асабістай сустрэчы прэзідэнта Пуціна і Модзі ў рамках ВЭФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках