29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Вельмі прыемна бачыць такі прагрэс беларускага тэнісу

4
Вікторыя Азаранка: Вельмі прыемна бачыць такі прагрэс беларускага тэнісу
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: AP / TERTIUS PICKARD

Вядомая беларуская тэнісістка расказала, ці кантактуе з іншымі спартоўцамі.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка апавяла «Прэсболу» пра прагрэс беларускага тэнісу.

– Падчас турніраў «Вялікага шлема» кантактуеш з іншымі беларускімі гульцамі? Сочыш за іх пасоўваннем па сетцы?

– Вядома, мы бачымся на ўсіх турнірах, і я сачу за прагрэсам дзяўчатак, за вынікамі. Усё ж такі мы адна каманда, якая гуляе разам у Кубку федэрацыі. Беларусь – маленькая краіна, у нас не так шмат тэнісістаў. Але ў параўнанні з іншымі мы добра прадстаўленыя ў сусветнай эліце. У нас былі чатыры, цяпер тры прадстаўніцы ў топ-100 у дзяўчатаў. Плюс два хлопцы, якія выйшлі ў асноўную сетку «US Open» сёлета. Вельмі прыемна бачыць такі прагрэс.

– Ці ёсць магчымасць кантактаваць нефармальна? Можа, хадзілі ў рэстаран беларускай камандай?

– На жаль, тут не атрымалася некуды выбрацца. З адной простай прычыны: у мяне маленькі сын, і ўвесь вольны час імкнуся праводзіць з ім. У нас здараюцца супольныя трэніроўкі, але на «US Open» іх пакуль не было. У першым коле мы гулялі з Арынай Сабаленкай, а потым, калі прасоўваешся ў парным турніры, больш трэніруешся з партнёрам. На іншых жа турнірах мы часам трэніруемся беларускай камандай, – сказала Азаранка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках