19 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск заявіў, што не дарыў Tesla Лукашэнку

237
Ілан Маск заявіў, што не дарыў Tesla Лукашэнку
ІЛАН МАСК
ФОТА: East News

Амерыканскі мільярдэр аспрэчыў словы беларускага дыктатара.

На днях кіраўнік Беларусі паведаміў, што аўтамабіль Tesla, які ён тэставаў у 2017 годзе, яму падарыў Ілан Маск. Амерыканскі мільярдэр аспрэчыў гэтую інфармацыю. Пра гэта ён паведаміў у Twitter пасля шматлікіх просьбаў беларускіх карыстальнікаў пракаментаваць заяву Лукашэнкі, паведамляе tut.by.

«Э, не», – коратка адказаў Маск на пытанне, ці дарыў ён аўтамабіль прэзідэнту Беларусі.

2 верасня, размаўляючы са школьнікамі, Аляксандр Лукашэнка расказаў вучням, што аўтамабіль Tesla яму падарыў сам Ілан Маск.

– У мяне ёсць электрычная машына «Тэсла», я часам яе тэстую. Маск падарыў – убачыў мяне на матацыкле і кажа: «Што гэта ў вас прэзідэнт на двухколавым [матацыкле] ездзіць?» – сказаў ён вучням.

Нагадаем, што кіраўнік дзяржавы пратэставаў «Тэслу» яшчэ ў 2017 годзе. Гэта была мадэль S P100D. На той момант машына каштавала блізу 165 тысячаў еўраў.

«Шчыра прызнаюся: праехаў 280 км/г і спалохаўся, што ён можа ўзляцець. Самалёт узлятае і садзіцца з такой хуткасцю. Вельмі добры аўтамабіль», – адзначыў ён тады.

Tesla Model S у топавай камплектацыі P100D мае максімальную хуткасць толькі 250 км/г.

Напісаць каментар 237

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках