19 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскую Ярмошыну» ўдарылі электрашокерам

«Расейскую Ярмошыну» ўдарылі электрашокерам
ЭЛА ПАМФІЛАВА
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Інцыдэнт адбыўся ў яе доме ў падмаскоўнай Істры.

Напад на кіраўніцу ЦВК Элу Памфілаву адбыўся ў яе доме ў гарадской акрузе Істра Маскоўскай вобласці, паведаміла РБК афіцыйная прадстаўніца МУС РФ Ірына Воўк.

«Зламыснік у масцы праз акно пранік на тэрасу дома, неаднаразова ўдарыў гаспадыню электрашокерам, пасля чаго знік», – заявіла яна.

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў паліцыю ў ноч на 6 верасня. МУС распачало крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 162 КК (разбой), паліцыя вызначае датычных да нападу і вядзе іх вышук.

Аператыўнае суправаджэнне расследавання будзе кантраляваць Служба эканамічнай бяспекі ФСБ РФ, якая курыруе дзейнасць Цэнтрвыбаркама, апавяла РБК крыніца, блізкая да службы.

Напад адбыўся напярэдадні адзінага дня галасавання (сёлета ён выпаў на 8 верасня).

У прэс-службе ЦВК РБК заявілі, што Памфілава ў пятніцу ўдзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі ў гатэлі «Украіна» ў Маскве. «Эла Аляксандраўна адчувае сябе нармальна», – сказала РБК крыніца ў камісіі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках