25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося будаўніцтва польскага адрэзка газаправода Польшча-Славаччына

1
Пачалося будаўніцтва польскага адрэзка газаправода Польшча-Славаччына

Яго задача будзе палягаць у тым, каб газ з паўночнага тэрмінала і Baltic Pipe пастаўляўся ў паўднёвыя краіны.

Сёння, 6 верасня, пачынаецца будаўніцтва польскага адцінка газаправода Польшча-Славаччына. Ён будзе праходзіць праз гміны Санок, Букоўска і Каманьча, а яго даўжыня складзе 59 кіламетраў, паведамляе «Радыё Польшча».

Як адзначыў Артур Завартка, віцэ-кіраўнік кампаніі Gaz-System, задача гэтага газавага злучэння будзе палягаць у тым, каб газ з т.зв. паўночнае брамы, газавага тэрмінала, які будзе пашырацца, а таксама з газаправоду Baltic Pipe пастаўляўся ў кірунку паўднёвых краін.

«Мы плануем, каб работы скончыліся да канца 2021 года. Хачу дадаць, што гэта даволі складаны адцінак. Складаны ў праектным плане і ў плане рэалізацыі, бо ён праходзіць праз горныя раёны. Таму тут патрабуюцца асаблівая ўважлівасць і выкарыстанне самых сучасных тэхналогій. І мы іх напэўна выкарыстаем», - сказаў Артур Завартка, віцэ-кіраўнік кампаніі Gaz-System.

Газаправод Польшча-Славаччына будзе міжсістэмным і рэверсным, газ можна будзе пастаўляць у абодвух кірунках. Кошт будаўніцтва адцінка газаправода на польскай тэрыторыі складае больш за 500 мільёнаў злотых (115 млн еўраў). У Славаччыне працы ўжо ідуць, даўжыня славацкага адрэзка складае 110 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках