28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія зніжае кошты нафты для Еўропы

1
Савудаўская Арабія зніжае кошты нафты для Еўропы

Для азіяцкіх пакупнікоў савудаўская нафта падаражэе.

Савудаўская Арабія ў кастрычніку 2019 года істотна знізіць кошты практычна на ўсе гатункі нафты, якія экспартуюцца ў еўрапейскія дзяржавы паведаміла дзяржкампанія Saudi Aramco, паведамляе oilcapital.ru.

Найбольш значна для кліентаў з краін Паўночна-Заходняй Еўропы патаннее самы «цяжкі» гатунак Arab Heavy - на $2,7 за барэль. У выніку яго кошт будзе на $5,95 за барэль ніжэй за каціроўкі Brent. Кошт астатніх марак для пакупнікоў з гэтага рэгіёну знізіцца на $0,3-2,2 за барэль.

Для краін Міжземнамор'я савудаўская нафта патаннее ў наступным месяцы на $0,5-1,9 за барэль. Выключэннем стане толькі гатунак Arab Extra Light, кошт якога вырасце на $0,7 за барэль, адзначае «Интерфакс-Азербайджан».

У той жа час для азіяцкіх пакупнікоў савудаўская нафта падаражэе на $0,4-1,1 за барэль. Толькі кошт Arab Heavy знізіцца на $1,3 за барэль, у выніку чаго яна будзе каштаваць на $0,35 за барэль больш за кошык нафты Амана і Дубая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках