25 красавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ структура РПЦ атрымала ліцэнзію на вытворчасць і пастаўку алкаголю

28
У РФ структура РПЦ атрымала ліцэнзію на вытворчасць і пастаўку алкаголю
ФОТА: ВАЛЕРЫЙ ШАРЫФУЛІН/ТАСС

Гаворка не ідзе пра вытворчасць царкоўнага кагора.

Кампанія «Мезыбь», якая належыць маскоўскаму патрыярхату і прадпрыемству «Софрино», якое выпускае царкоўнае начынне, атрымала ліцэнзію на вытворчасць і пастаўку спірту і алкагольнай прадукцыі, паведамляе агенцтва «Интерфакс».

Пры гэтым кампаніі не выдадзена ліцэнзія на выпуск лікёрнага віна, а значыць, гаворка не ідзе пра вытворчасць царкоўнага кагора.

Прэс-сакратар патрыярха Кірыла Аляксандр Волкаў не змог адказаць на пытанне, якую менавіта алкагольную прадукцыю будзе пастаўляць структура РПЦ, назваўшы вінаробны бізнэс «Мезыби» «закрытым камерцыйным праектам». «Верагодна, гэта будзе эксклюзіўнае віно - як папскія віны ў каталікоў, якія складана купіць», - толькі выказаў здагадку Волкаў.

Кампанія «Мезыбь» была зарэгістраваная ў 2015 годзе ў Геленджыку. Ёй належыць 70 гектараў сельскагаспадарчых зямель. У тым жа раёне размешчаны Сінадальны духоўна-адміністрацыйны і культурны цэнтр Рускай праваслаўнай царквы. У СМІ яго называлі «рэзідэнцыяй патрыярха».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках