23 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія змены плануюць унесці ў ПДР

16
Якія змены плануюць унесці ў ПДР

Змены закрануць не толькі кіроўцаў аўтамабіляў.

На электрасамакатах, гіраскутэрах, сегвеях і монаколах дазволяць ездзіць па веладарожках, ходніках і збочынах, не ствараючы перашкодам пешаходам, з хуткасцю не вышэйшай за 25 км/г. Перасякаць дарогу па пазначаным пераходзе трэба будзе з хуткасцю пешахода, піша minsknews.by.

Раварыстам дазволяць не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах. Спешвацца трэба толькі пры перасячэнні праезнай часткі па нерэгуляваным пераходзе.

З'явіцца «Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху» (30 км/г).

Забароняць перавозіць дзяцей да 12 гадоў на матацыкле, мапедзе, у тым ліку ў бакавым прычэпе.

Забароняць ездзіць на матацыкле або мапедзе на адным коле, не трымаючыся за руль ці не ставячы ногі на педалі (падножку).

Для кіроўцаў увядуць паняцце «правіла дзвюх палосаў».

Сігналы святлафораў на чыгуначных пераездах будуць не толькі для транспарту, але і для пешаходаў.

Апазнавальныя знакі «Шыпы» і «Адметны знак транспартнага сродку Рэспублікі Беларусь» кіроўца зможа прымацаваць на жаданне.

Кіроўцаў абавяжуць чысціць паверхню аўтамабіля ад наледзі.

Са спісу дакументаў, якія кіроўца абавязаны мець пры сабе, хочуць выключыць талон папярэджанняў і сертыфікат пра тэхагляд.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках