25 красавiка 2024, Чацвер, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хутка новы крызіс у беларускай эканоміцы?

18
Хутка новы крызіс у беларускай эканоміцы?

Настроі прадпрыемстваў пагаршаюцца ўжо трэці месяц запар.

Улады апублікавалі вынікі кан'юнктурных апытанняў у рэальным сектары за жнівень. У канцы лета прадоўжыўся раней распачаты негатыўны трэнд, пішуць banki24.by.

З 2005 года выяўленнем эканамічных настрояў прадпрыемстваў займаецца Нацбанк. Анкету з пытаннямі штомесяц рассылаюць блізу 1,7 тыс. арганізацыям у прамысловасці, гандлі, будаўніцтве і на транспарце. На падставе адказаў прадпрыемстваў спецыялісты НБРБ абнародуюць зводны і галіновыя індэксы эканамічных настрояў. Каб вывесці індэксы настрояў, спачатку ў Нацбанку вылічваюць балансы адказаў прадпрыемстваў. Баланс адказаў – розніца паміж адказамі тыпу «больш» (палепшылася, павялічылася, высокае, добрае) і адказамі тыпу «менш» (пагоршылася, зменшылася, нізкае, дрэннае). Прычым розніца адказаў «больш» і «менш» суадносіцца з колькасцю ўсіх значных адказаў і бярэцца ў адсотках. Гэта значыць, што Нацбанк адкідвае пустыя анкеты і варыянты адказу тыпу «не ведаю».

Зводны індэкс эканамічных настрояў – гэта ўзважанае значэнне індэксаў прамысловасці, будаўніцтва, гандлю і транспарту. Вагамі названых відаў дзейнасці выступаюць іх дзелі ў ВУП пасля адкідвання дзеляў іншых відаў (нармаванне да 100%). Дадаткова ў Нацбанку згладжваюць атрыманыя індэксы, каб выключыць уплыў сезоннасці і каляндарнага чынніку.

Згладжаны зводны індэкс настрояў у рэальным сектары ў жніўні 2019-га склаў 1,4 супраць 2,8 год таму. Падзенне індэкса ў параўнанні з супастаўным месяцам мінулага года назіраецца ўжо трэці перыяд запар.

Фактычны індэкс у прамысловасці ў жніўні-2019 дасягнуў 8,5 (супраць 10,0 у жніўні 2018). Згладжаны індэкс склаў 3,7 (супраць 5,2 у папярэднім годзе).

Эканамічныя настроі ў прамысловасці пагоршыліся як без папраўкі на каляндарны чыннік, так і з яго ўлікам. На змяненне фактычнага індэкса ў негатыўны бок паўплывалі дынаміка заказаў на знешнім рынку, а таксама чаканні ў змене аб'ёмаў вытворчасці.

У гандлі фактычны індэкс за цяперашні год упаў з 13,4 да 9,5, згладжаны – з 6,4 да 2,5. Пагоршыліся ўсе 3 кампаненты індэкса: змяненне нерэалізаваных 3+ месяца тавараў, змяненне таваразвароту і чаканні ў змене аб'ёмаў продажаў. У будаўніцтве, наадварот, адзначаўся пазітыў. Фактычны індэкс настрояў за 12 месяцаў вырас з мінус 2,7 да 3,4, згладжаны – з мінус 6,7 да мінус 0,6. Палепшыліся ўсе 3 кампаненты індэкса: змяненне аб'ёмаў заказаў і падрадаў на ўнутраным і знешнім рынках, а таксама чаканні ў ліку занятых.

На транспарце фактычны індэкс упаў з 4,5 да 1,3, згладжаны – з мінус 3,9 да мінус 7,1. Пагоршыліся 3 з 4 кампанентаў індэкса: змяненне аб'ёму дамоваў і кантрактаў на ўнутраным і знешнім рынках, а таксама змяненне попыту на паслугі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках