23 верасня 2019, панядзелак, 19:16
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Эстонскі абаронца назваў гульца зборнай Беларусі мядзведзем

1
Эстонскі абаронца назваў гульца зборнай Беларусі мядзведзем
ФОТА: SPORT.POSTIMEES.EE

Беларусы перамаглі эстонцаў з лікам 2:1.

Абаронца ангельскага «Ліверпуля» і капітан зборнай Эстоніі Рагнар Клаван выказаўся пра мінулую сустрэчу з камандай Беларусі ў рамках кваліфікацыйнага тура чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамляе Err.ee.

Беларусы перамаглі эстонцаў з лікам 2:1. Першы гол у сустрэчы быў аформлены Мікітам Навумавым, якога Клаван назваў мядзведзем.

«Першы гол – гэта вынік маёй памылкі ў барацьбе з гэтым мядзведзем. Другі гол – прасеў наш левы фланг. Адна справа пакідаць вольнага гульца. Іншая справа, што ў праціўніка ёсць клас, каб убачыць гэта і скарыстацца нашай памылкай.

Наперадзе матч супраць Нідэрландаў. Трэба як мага хутчэй аднавіцца», – сказаў абаронца зборнай Эстоніі.