29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы вярнуліся з расейскага палону (Відэа, онлайн)

145
Украінцы вярнуліся з расейскага палону (Відэа, онлайн)

(Aбноўлена) Палонных Крамля сустрэлі сваякі, сябры і прэзідэнт Украіны.

Украінскі борт вылецеў з Масквы а 00:18 і прызямліўся ў Кіеве а 13:28.

У аэрапорце «Барыспаль» палонных Крамля сустракалі сваякі, блізкія, сябры і журналісты. Прысутнічалі таксама палітыкі, напрыклад, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Адзін з самых вядомых вязняў Крамля Алег Сянцоў у рамках абмену з РФ таксама вярнуўся ва Украіну. У аэрапорце рэжысёра сустракалі стрыечная сястра і дачка.

«Мы з хлопцамі дужа рады апынуцца на роднай зямлі. Хочацца сказаць «вялікі дзякуй» усім тым людзям, якія ўсе гэтыя гады дапамагалі нам, нашым сем'ям. Якія дамагаліся нашага вызвалення, і нарэшце яго дамагліся. Дзякуй вам вялікі. Спадзяюся, што і астатнія палонныя будуць неўзабаве вызваленыя.

Але нават з вызваленнем апошняга палоннага наша барацьба не заканчваецца. Да перамогі яшчэ вельмі далёка. Вораг моцны і здавацца не збіраецца. Але перамога ўсё адно будзе за намі, у нас няма іншага выбару. Слава Украіне!» - сказаў Сянцоў адразу пасля высадкі з самалёта.

Абмен палоннымі: хто вярнуўся ў Украіну

7 верасня паміж Украінай і Расеяй прайшоў маштабны абмен затрыманымі асобамі.

«Украінская праўда» публікуе спісы абмену «35 на 35»

Расея выдала Украіне 24 маракоў, захопленых у лістападзе 2018 блізу Керчы:

Юрый Будзь, Вячаслаў Зінчанка, Андрэй Апрыска, Сяргей Цыбізаў, Андрэй Арцёменка, Уладзімір Цярэшчанка, Яўген Сямідоцкі, Віктар Безпальчанка, Андрэй Шаўчэнка, Уладзімір Варымез, Міхаіл Уласюк, Багдан Галаваш, Сяргей Чуліба, Алег Мельнічук, Богдан Небыліцы, Уладзіслаў Касцішын, Сяргей Папоў, Юрый Без'язычны, Раман Макрак, Андрэй Эйдэр, Васіль Сарока, Андрэй Драчоў, Уладзімір Лісавы, Дзяніс Грыцэнка.

Таксама ў спісе на абмен палітвязні:

Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Уладзімір Балух, Раман Сушчанка, Мікалай Карпюк, Станіслаў Клых, Павел Грыб, Яўген Панаў, Артур Панаў, Эдэм Бекіраў, Аляксей Сізановіч.

Пасля сустрэчы са сваякамі вызваленых украінскіх палітвязняў павезлі ў лякарню.

Вайсковых маракоў павезлі ў вайсковы шпіталь, былых палітвязняў - у «Феафанію».

ТСН сёння напісала, што амаль увесь медыцынскі персанал «Феафаніі» на працы.

«Праблема, што ў лекараў не мае ніякай інфармацыі пра стан здароўя вызваленых. Менавіта таму на працы максімальная колькасць медыкаў, якія змогуць надаць неабходную дапамогу, пачаць дыягностыку», - гаворыцца ў сюжэце.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках