20 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі прадукты, якія зніжаюць інтэлект

16
Медыкі назвалі прадукты, якія зніжаюць інтэлект

Гэтыя прадукты памяншаюць здольнасць мозгу засвойваць і апрацоўваць новую інфармацыю.

Лідаруючую пазіцыю ў спісе прадуктаў, якія прытупляюць рэакцыю і блага ўплываюць на памяць, займае фастфуд. Тут ёсць і трансгенныя тлушчы, і насычаныя тлушчы, і хуткія вугляводы, і велізарная колькасць солі і цукру. Дастаткова перакусіць так раз на тыдзень, каб здольнасць мозгу засвойваць і апрацоўваць новую інфармацыю парадкам знізілася, піша informing.ru.

У спіс трапілі і раслінныя алеі. Іх частае ўжыванне павышае рызыку развіцця парушэнняў памяці і хваробы Альцгеймера. Але гэта тычыцца толькі сланечнікавага і рапсавага алею. Аліўкавы - для мозгу нейтральны, ім і пажадана запраўляць салаты.

Газіроўка, сокі з крамы і гарбата з цукрам дзейнічаюць як энэргетык і часова «заводзяць» мозг. Але разам з тым яны падвышаюць і рызыку развіцця запалення ў мозгу. Гэта можа прывесці нават да дэменцыі.

Алкаголь, як ні дзіўна, таксама робіць чалавека больш дурным. Нават адзін келіх віна на тыдзень можа прычыніць шкоду арганізму, а алкаголь у вялікіх дозах наогул разбурае структуру мозгу. Дарэчы, гэты працэс незваротны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках