28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

505 гадоў назад нашы продкі разграмілі Маскоўшчыну пад Воршай

13
505 гадоў назад нашы продкі разграмілі Маскоўшчыну пад Воршай

Сёння - Дзень беларускай вайсковай славы.

500 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войска Вялікага княства Літоўскага разграміла войска Маскоўскага княства, што пераўзыходзіла яго амаль утрая.

Бітва стала пераломнай падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі ягоныя войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю сучаснай Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Ён узначальваў 30-тысячнае літоўскае войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска. Князь, стараста брацлаўскі і вінніцкі, ваявода троцкі датуль правёў больш за пяцьдзесят паспяховых бітваў супраць крымскіх татараў.

Асноўнай часткай кавалерыі камандаваў Юрый Радзівіл «Геркулес», асобнымі атрадамі - слуцкі князь Юрый Алелькавіч, Іван Сапега.

Перамога ў Аршанскай бітве сарвала планы па першым геапалітычным падзеле Усходняй Еўропы, якія будавалі маскоўскі цар і імператар Святой Рымскай імперыі. Згодна з гэтым планам Вялікае княства Літоўскае павінна было спыніць сваё існаванне ў якасці незалежнай дзяржавы, а яго землі - адысці да Масквы.

У бітве пад Воршай наша краіна абараніла сваю незалежнасць. На некалькі дзесяцігоддзяў была спыненая агрэсія Маскоўскага княства. Бітва сарвала вялікі саюз Святой Рымскай імперыі, Тэўтонскага ордэна, крымскіх татараў і Маскоўскага княства. Пасля яе нямецкі імператар адмовіўся ад саюзу з Масквой, а ўвайшоў у саюз з вялікім князем Літоўскім і польскім каралём.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках