29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовая Б'янка Андрэеску падолела Серэну Уільямс і выйграла US Open

8
19-гадовая Б'янка Андрэеску падолела Серэну Уільямс і выйграла US Open
Б'ЯНКА АНДРЭЕСКУ

Для канадскай тэнісісткі гэта стала першым у кар'еры трыумфам на мэйджары.

Канадская тэнісістка Б'янка Андрэеску выйграла заключны ў сезоне турнір Вялікага шлема «US Open». У фінале 19-гадовая спартоўка нанесла паразу амерыканцы Серэне Уільямс - 6:3, 7:5, паведамляе pressball.by.

У другім сэце экс-першая ракетка свету здолела адыграць матчбол пры ліку 1:5, а затым выйграць чатыры геймы запар і зраўняць лічбы на табло. Аднак Андрэеску атрымалася давесці сэт, а разам з ім і матч да пераможнага канца.

Для канадкі гэта першы ў кар'еры трыумф на мэйджары. 37-гадовая Уільямс не здолела выйграць свой сёмы «US Open» у адзіночным разрадзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках