23 верасня 2019, панядзелак, 23:42
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Воршай

19
У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Воршай

8 верасня 1514 года, нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу.

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага разграміла пад Воршай маскоўскіх інтэрвентаў, піша nn.by.

Гэта была бліскучая перамога над маскоўскім войскам, якое значна перавышала ў колькасці, дасягнутая ў вайне па абароне сваіх зямель сваім жа войскам пад правадырствам свайго, праваслаўнага, гетмана.

Бацькі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ўважалі яе за яскравы довад гістарычнай неідэнтычныя беларусаў і велікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наадварот, яна была ці не самай «нязручнай» падзеяй, якая ніяк не ўпісвалася ў канцэпцыю «адзінага славянарасейскага народа».

Для трубадураў «Вялікай Расеі» агрэсія Масквы супраць Вялікага княства была справядлівай барацьбой за «ўз'яднанне» зямель Русі ў адной дзяржаве. Але менавіта Аршанская бітва і разбурае тэзіс аб праваслаўі як аснове таго «адзінства» і справядлівым характары войнаў «за ўз'яднанне».

У XVI ст. для нашых продкаў было натуральна не толькі памятаць пра перамогу пад Воршай, але і ганарыцца ёю.

Праваслаўны летапісец выказваў падзяку гетману Астрожскаму за тое, што яго стараннямі «маскоўскага ворага пабілі», і ставіў маскавітаў у адзін шэраг з басурманамі. У эпоху жорсткага супрацьстаяння з Масквой бітвы 1514 года часта згадвалі ў гераічным кантэксце, называючы «вялікай бітвай Аршанскай».

Тая перамога спыніла маштабны наступ маскоўскага войска і дазволіла вызваліць гарады Усходняй Беларусі, а ў далейшым - паспрыяла развалу небяспечнага ваеннага альянсу Масквы з імперыяй Габсбургаў, які пагражаў існаванню ВКЛ.

Так што пафасныя словы пра абарону суверэнітэту зусім не беспадстаўныя. І сёння не лішне памятаць тую вайсковую мудрасць, дзякуючы якой нашы продкі атрымалі перамогу.

Нагадаем, што роўна 25 гадоў таму, 8 верасня 1992 года, у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі.