24 красавiка 2024, Серада, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Геолагі знайшлі самыя старажытныя сляды жывёлы на планеце

Геолагі знайшлі самыя старажытныя сляды жывёлы на планеце

У Кітаі навукоўцы знайшлі камень з дакембрыйскай эпохі.

Пакуль навукоўцы з Новай Зеландыі шукаюць падабенства паміж вугром і лох-нескай пачварай, а біёлагі ў Японіі апісваюць новы від кітоў, на ўсходзе Кітая даследнікі змаглі знайсці самыя старажытныя з вядомых чалавеку слядоў жывёлаў.

Як піша Science Alert, група навукоўцаў з Кітая знайшла ў правінцыі Хубэй камень са слядамі жывёлы, узрост якога большы за паўмільярда гадоў. Найстаражытнейшую жывёлу назвалі Yilingia spiciformis у гонар кітайскага горада, які размешчаны непадалёк ад месца, дзе здарылася адкрыццё, паведамляе nv.ua.

Спецыялісты мяркуюць, што сляды належаць аднаму з відаў дакембрыйскага чарвяка-шматножкі, які вырастаў да 10 см. «Гэтае адкрыццё паказвае, што сегментаваныя і рухомыя жывёлы эвалюцыянавалі 550 мільёнаў гадоў таму. Рухомасць дазволіла жывёлам пакінуць беспамылковы след на Зямлі, у прамым і пераносным сэнсе», – кажа геолаг Шухай Сяа з Тэхнічнага коледжа Вірджыніі.

Навукоўцы мяркуюць, што знойдзеныя сляды могуць быць сведчаннямі аднаго з першых відаў перамяшчэння жывёліны на Зямлі. У Yilingia spiciformis былі хвост і галава, а таксама складаная нервовая сістэма, што дазваляла ім перасоўвацца ў любым кірунку.

Верагодна, аўтары адкрыцця змаглі зафіксаваць адну з першых эвалюцыйных зменаў жывёлы на планеце, якая пазней прывяла да кембрыйскага выбуху шкілетнай фаўны і развіцця ўсяго жывога.

«Развіццё перамяшчэння жывёлы вызначае важны геалагічны і эвалюцыйны кантэкст антрапагеннага ўздзеяння на паверхню Зямлі», – тлумачыць Шухай Сяа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках