24 красавiка 2024, Серада, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі фатограф атрымаў прэстыжную ўзнагароду ва Украіне

Гарадзенскі фатограф атрымаў прэстыжную ўзнагароду ва Украіне

Ягоная праца стала адной з найлепшых сярод фатографаў з усяго свету.

Гарадзенскі фатограф Ян Хведчын атрымаў бронзавы медаль на конкурсе Live Press Photo 2019, які праходзіў сёлета ва Украіне, піша сайт baj.by.

Здымак фатографа называўся "Праліўная радасць", ён паказвае момант традыцыйнага свята, якая праходзіць на Гарадзеншчыне каля Аўгустоўскага канала

"Удзельнічаў у гэтым конкурсе трэці год запар, заняў 3-е месца з 6, – апавядае Ян Хведчын. – Пра сам конкурс даведаўся ад калег-фатографаў. Фотаконкурс міжнародны, дасылаюць туды працы з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі, і ў гэтым конкурсе вельмі высокія патрабаванні да працаў. Ён праводзіцца шмат гадоў і з'яўляецца адным з галоўных конкурсаў прэс-фота Украіны".

Ян Хведчын адзначае, што з гадамі ў яго паляпшаецца якасць здымкаў, і хочацца зрабіць унікальнае фота, не падобнае на здымкі калег-фатографаў. За апошні месяц фатограф адправіў некалькі заявак на розныя конкурсы. "Пасля атрымання ўзнагароды жаданне толькі вырасла, ды і колькасць працаў, якія можна паказаць на конкурсах, павялічылася", – кажа фатограф.

Ян Хведчын супрацоўнічае з рознымі СМІ Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках