20 красавiка 2024, Субота, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 самых чаканых фільмаў верасня

Топ-5 самых чаканых фільмаў верасня

Фанаты чакалі іх некалькі месяцаў.

Верасень прыносіць з сабой не толькі пачатак навучальнага года і першыя па-сапраўднаму восеньскія дзянькі, але і выхад у пракат фільмаў, якіх фанаты чакалі некалькі месяцаў. Сайт zn.ua сабраў самыя чаканыя навінкі першага месяца восені.

"Яно 2"

Прэм'ера: 5 верасня

Рэжысёр: Андрэс Мускеці

У ролях: Біл Скарсгард, Джэсіка Чэстэйн, Джэймс МакЭвой, Сафія Ліліс, Фін Вулфард, Хаўер Ботэт, Біл Хейдэр, Ксаўе Долан

Дзеянне фільма адбываецца праз 27 гадоў пасля першай сустрэчы галоўных герояў з дэманічным Пенівайзам. Яны ўжо выраслі, і ў кожнага сваё жыццё. Але нечакана іх спакойнае існаванне парушае дзіўны тэлефонны званок, які прымушае іх зноў сабрацца разам.

"Афелія"

Прэм'ера 12 верасня

Рэжысёр: Клер Макарці

У ролях: Наомі Уотс, Дэйзі Рыдлі, Клайв Оўэн, Том Фэлтан, Джордж МакКэй, Дэйзі Хэд, Себасцьян Дэ Соўза

У каралеўстве надышлі цёмныя часы. Кіраўнік мёртвы, а ягоны трон заняў самазванец і забойца. Гамлет, законны спадчыннік прастола, клянецца адпомсціць за бацьку. Сэрца прынца здольная змякчыць толькі любоў да цудоўнай Афеліі. Дзеля яго яна гатовая пакінуць каралеўскі двор і пайсці супраць тырана. Але ці змогуць іх пачуцці пераадолець саму смерць?

"Толкін"

Прэм'ера 12 верасня

Рэжысёр: Доме Карукоскі

У ролях: Лілі Колінз, Нікалас Холт, Жэнеўеў О'Рэйлі, Мімі Кін, Пэм Фэрыс, Крэйг Робертс, Дэрэк Джэкабі

У фільме паказваюцца гады станаўлення асірацелага пісьменніка: тое, як ён здабывае сяброўства, каханне і мастацкае натхненне сярод групы таварышаў, школьных ізгояў. Далейшыя падзеі падводзяць яго да пачатку Першай сусветнай вайны, якая пагражае разарваць на часткі ягонае "братэрства". Усе гэтыя перажыванні натхнілі Толкіна на напісанне знакамітых гісторый пра Міжзем'е.

"Рэмба 5: Апошняя кроў"

Прэм'ера: 19 верасня

Рэжысёр: Адрыян Грюнберг

У ролях: Сільвестр Сталонэ, Пас Вега, Оскар Хаенада, Луіс Мэндылор, Адрыяна Бараса

Галоўны герой Джон Рэмба пакутуе ад посттраўматычнага стрэсавага разладу і залёг на дно на ранча ў Арызоне. Аднойчы старая знаёмая паведамляе яму, што яе дачка прапала без вестак у Мексіцы. Джону не застаецца нічога іншага, акрамя як перасячы мяжу і адшукаць дзяўчыну.

"21 мост"

Прэм'ера: 27 верасня

Рэжысёр: Браян Кірк

У ролях: Чэдвік Боўзман, Сіена Мілер, Тэйлар Кіч, Дж.К. Сіманс, Кіт Дэвід, Гары Кар

На апальнага дэтэктыва будуць паляваць прадажныя копы, а востраў Манхэтэн упершыню ў гісторыі апынецца перакрыты з усіх бакоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках