25 красавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм украінскага рэжысёра «Атлантыда» атрымаў адну з галоўных узнагародаў Венецыянскага кінафестывалю

2
Фільм украінскага рэжысёра «Атлантыда» атрымаў адну з галоўных узнагародаў Венецыянскага кінафестывалю

«Атлантыда» – фільм-антыўтопія, у ім апавядаецца пра перамогу Украіны ў вайне з Расеяй.

Праца ўкраінскага рэжысёра Валянціна Васяновіча "Атлантыда" атрымала прыз як найлепшы фільм праграмы "Гарызонты" на 76-м Венецыянскім кінафестывалі.

Як паведамляе censor.net.ua са спасылкай на "Гордан", спіс пераможцаў быў апублікаваны 7 верасня на афіцыйным сайце кінафестывалю.

Усяго ў праграме "Гарызонты" спаборнічалі 19 поўнаметражных і 13 кароткаметражных карцінаў.

Да ўдзелу ў "Гарызонт" запрашаюцца мастацкія і дакументальныя фільмы, якія прапануюць новыя тэндэнцыі ў развіцці сусветнага кінематографу.

"Атлантыда" – фільм-антыўтопія, у ім апавядаецца пра перамогу Украіны ў вайне з Расеяй. Дзеянне карціны адбываецца на Данбасе ў 2025 годзе. На экране дэманструюць наступствы ваенных дзеянняў, якія зрабілі тэрыторыю непрыдатнай для жыцця.

Васяновіч працаваў над фільмам як аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар і прадусар. У "Атлантыдзе" здымаліся валанцёры і вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках