24 красавiка 2024, Серада, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што курыца з'яўляецца раднёй дыназаўраў

5
Навукоўцы высветлілі, што курыца з'яўляецца раднёй дыназаўраў

Спецыялісты склалі генеалагічнае дрэва камодскага варана.

Навукоўцы з Новасібірска змаглі расшыфраваць геном камодскага варана. У правядзенні даследавання ім дапамагалі замежныя спецыялісты. Выявілася, што варан з'яўляецца сваяком курыцы, піша lenta.ua.

Камодскі варан уважаецца за ўнікальную жывёліну, самага буйнога яшчара на Зямлі. Дарэчы, даўжыня самца дасягае 2,6 метра, а вага набліжаецца да адзнакі 100 кілаграмаў. У рамках правядзення даследавання навукоўцы склалі генеалагічнае дрэва яшчара і атрымалі матэрыялы, якія дапамагаюць прааналізаваць яго фізіялагічныя асаблівасці. Спецыялісты зрабілі зборку храмасом, скарыстаўшыся новым метадам кампутарнага мадэлявання in silico.

Камодскія яшчары маюць шэраг унікальных асаблівасцяў. Удалося высветліць, што палавыя храмасомы варанаў падобныя з 28-й храмасомай курыцы. Таксама ўстаноўлена, што самкі схільныя да аднаполага размнажэння, калі для гэтага створаныя ўсе неабходныя ўмовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках