19 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі выявілі піраміды, нашмат старэйшыя за егіпецкія

6
Археолагі выявілі піраміды, нашмат старэйшыя за егіпецкія

Аўтара велічных збудаванняў пакуль вызначыць не могуць.

Навукоўцы, якія прадаўжаюць раскопкі на Кольскім паўвостраве, высветлілі, што знойдзеныя піраміды нашмат старэйшыя за егіпецкія. Помнікі гісторыі маглі быць збудаваныя нейкай старажытнай цывілізацыяй, піша lenta.ua.

Навукоўцы шмат гадоў не могуць вызначыць аўтара велічных збудаванняў. Паводле адной з гіпотэз, паўвостраў з'яўляўся радзімай загадкава зніклай блізу 40 тысяч гадоў таму цывілізацыі.

Вялікі ўнёсак у работу зрабіў Уладзімір Дзёмін, але ён раптоўна памёр неўзабаве пасля вяртання з экспедыцыі ў 1997 годзе. Навукоўцы вывучылі архіў Дзёміна, прадоўжыўшы «небяспечную» працу. Мясцовае насельніцтва не хацела дапамагаць археолагам, распавядаючы пра праклён продкаў.

Дзякуючы геарадару «Вока» піраміды былі знойдзеныя. Высветлілася, што помнікі ўзведзеныя людзьмі і тройчы перабудоўваліся. Майстры павялічылі вышыню збудаванняў, каб назіраць за касмічнымі працэсамі, якiя адбываліся 9 тысяч гадоў таму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках