24 красавiка 2024, Серада, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў у Менску

21
«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў у Менску

Задачы кампаніі – змена ўлады на ўсіх узроўнях, адстаўка Лукашэнкі, закрыццё БелАЭС, годная праца для беларусаў.

8 верасня ў Беларусі пачалося вылучэнне «кандыдатаў» у «дэпутаты». Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» збіралі подпісы ля Камароўскага рынку, станцый метро «Плошча Перамогі», «Усход» і «Уручча». Прэтэндэнты кажуць, што галасы выбарнікаў Цэнтрвыбаркам лічыць не будзе, але час кампаніі можна выкарыстоўваць для таго, каб агучваць свае патрабаванні, паведамляе тэлеканал «Белсат».

– Нашы задачы – гэта змена ўлады на ўсіх узроўнях, адстаўка Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў, закрыццё Астравецкай атамнай электрастанцыі, забеспячэнне годнай працы за годны заробак для нашых суайчыннікаў на радзіме. Гэта, урэшце, правядзенне сумленных свабодных выбараў, – кажа каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

– Нейкі палкоўнік ФСБ з Усходу наступае на нас і амаль знішчыў нашу краіну. І ў гэтай сітуацыі, я мяркую, нам проста трэба дзейнічаць, – заявіла журналістка Ірына Халіп, якая вылучыла сваю кандыдатуру ў 110 выбарчай акрузе Менска.

Сёння грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» прадоўжыць правядзенне пікетаў для збору подпісаў у Менску. Актывісты будуць збіраць подпісы ў наступных месцах, паведамляе прэс-служба БНК:

каля станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» з 12-й да 18-й,

каля станцый метро «Усход» і «Уручча» з 14-й да 19-й,

каля станцыі метро «Трактарны завод» з 15-й да 18-й,

каля станцыі метро «Міхалова» з 16-й да 19-й,

На Прывакзальнай плошчы з 16-й да 19-й.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікала паставіць подпісы за яе кандыдатаў. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках