24 красавiка 2024, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чым зарабляе Беларуская чыгунка?

6
На чым зарабляе Беларуская чыгунка?

Летась упершыню выручка ад няпрофільных паслуг склала больш, чым ад перавозкі пасажыраў.

Беларуская чыгунка ўсё менш у сукупнай выручцы зарабляе на вонкавым рынку і пры гэтым павялічвае ў ёй дзель ад продажу няпрофільных паслуг і тавараў. Летась выручка, атрыманая за кошт утрыманых Беларускай чыгункай кароўнікаў і іншых спадарожных бізнэсаў, упершыню апярэдзіла паступленні ад пасажырскіх перавозак, піша zautra.by.

Такую выснову можна зрабіць з інфармацыі, апублікаванай у чарговым праспекце эмісіяў аблігацый адной з найбуйнейшых бізнэс-структураў Беларусі.

Згодна з размешчанымі звесткамі, дзель вонкавага рынку ў сукупнай выручцы Беларускай чыгункі за апошнія тры гады скарацілася з 26,34% (у 2016 годзе) да 24,44% (у 2018 годзе). Адпаведна ў гэты перыяд вырасла значэнне ўнутранага рынку (з 73,66% да 75,56%).

Грузавыя перавозкі генеруюць асноўныя аб'ёмы паступленняў, і іх дзель прадаўжае расці. Калі ў 2016 годзе на паслугі ў перавозцы грузавым транспартам прыходзілася 77,1% ад усяго аб'ёму выручкі Беларускай чыгункі, то ў 2018 годзе – 79,9%.

Рост у гэтым сегменце адбываўся за кошт памяншэння дзелі ў перавозках пасажыраў. З 12,4% у выручцы ў 2016 годзе яна скарацілася да 9,1% у 2018 годзе.

Вырасла дзель «іншых відаў дзейнасці», якімі займаюцца прадпрыемствы Беларускай чыгункі. У 2016 годзе яна складала 10,5%, у 2018 годзе – 11%.

Пералік «іншых відаў дзейнасці» шырокі: Беларуская чыгунка яшчэ з савецкіх часоў уяўляе з сябе шматпрофільную бізнэс-імперыю. У пералік структурных адзінак і філіялаў уваходзяць найбуйнейшае ў краіне транспартна-экспедыцыйнае прадпрыемства «Белінтэртранс – ТЛЦ», навукова-даследчыя і сэрвісныя прадпрыемствы, газета «Чыгуначнік Беларусі». Беларуская чыгунка з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краіне вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Яе аддзяленням падпарадкаваныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

Беларускай чыгунцы належаць дзелі ў міжнародных транспартна-экспедыцыйных кампаніях «Трансрэйл-БЧ» і «ОТЛК ЕРА», ААТ «Беларуская калійная кампанія» (42%), страхавым аператары «ТАСК» (35%) і некаторых іншых кампаніях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках