23 красавiка 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Папрасіла Турсунава папрацаваць разам

2
Арына Сабаленка: Папрасіла Турсунава папрацаваць разам
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Першая ракетка Беларусі прадаўжае працу з расейскім трэнерам.

Пераможца "US Open" у парным разрадзе Арына Сабаленка ў эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту "Прэсбола" у Нью-Ёрку Іллю Куніцкаму апавяла, што зноў будзе трэніравацца пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Турсунава.

– Раскажы, што ўсё ж такі здарылася паміж вамі з Турсунавым? Вы зноў працуеце разам?

– Шчыра кажучы, мы абое – запальчывыя людзі. Калі я абвесціла пра спыненне супрацоўніцтва праз інстаграм, думала, гэта ўсё, мы заканчваем працу. Але ў глыбіні душы мне не хацелася страчваць трэнера, якому давяраю. На самай справе цяжка спрацавацца з іншымі настаўнікамі. Ён добра мяне ведае, я таксама яму давяраю. У выніку папрасіла Дзмітрыя яшчэ раз папрацаваць разам, паспрабаваць уладзіць канфліктныя сітуацыі, можа, нават забыцца іх і ісці далей.

– Твой эмацыйны заклік да Турсунава ў тым жа інстаграме быў неадназначна ўспрыняты некаторымі заўзятарамі.

– Магчыма, не варта было выстаўляць свае пачуцці на ўсеагульны паказ. Але мне ўжо нічога не заставалася. Перачытаўшы пост на наступны дзень, зразумела, што некаторыя рэчы маглі быць успрынятыя не так, як хацелася б. Зразумела, што я казала пра прафесійныя стасункі паміж трэнерам і выхаванкай. Проста заўзятары не разумеюць, наколькі гэтыя стасункі часцяком складаныя. Яны, можа быць, нават цяжэйшыя, чым у пары паміж хлопцам і дзяўчынай. Вы з трэнерам увесь час бачыцеся, маеце зносіны 24 гадзіны ў дзень, сем дзён на тыдзень. Плюс радасць і крыўда ад выступаў.

Таму пасланне атрымалася, можа, залішне эмацыйным. Але гэта не значыць, што нашы стасункі перайшлі прафесійную рысу – не. Я проста шчыра пісала. Калі б было менш эмоцый, то гэта быў бы абдуманы пост. А так пісала першае, што прыйшло ў галаву. Спадзяюся, мае сапраўдныя заўзятары зразумелі так, як я хацела.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках