25 красавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крапівенскае поле

5
Крапівенскае поле
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў напісаў верш да гадавіны Аршанскай бітвы.

Паэт змясціў яго ў сваім «Фэйсбуку»:

Крапівенскае поле

На Крапівенскім полі вятры.

Палыны. На далоні патры −

Загарчыць. Торгне сутаргай, болем.

Тут вякі праплылі, як віры па Дняпры,

За палкамі палкі

тут прайшлі ваяры,

Змагары, што накрытыя полем.

На Крапівеньскім полі трава. Крапіва.

Тут крыві напілася Масква,

Татарва з крыжакамі ў хаўрусе…

Тут над імі

усімі

паўстала Літва —

І абрынулася ў Беларусі!

Дзе ж мы дзелі

літоўскую долю?

Веліч продкаў? Іх вольную волю,

Што яны аплацілі крывёй?

Як гарчыць палыном на Крапівенскім полі −

І пячэ крапівой!..

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках