25 красавiка 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Японію абрынуўся магутны тайфун «Факсай»

На Японію абрынуўся магутны тайфун «Факсай»
ФОТА: СІНЬХУА

Ён стаў адным з наймацнейшых за дзесяцігоддзе.

На Токіё абрынуўся магутны тайфун «Факсай», у выніку без святла засталіся амаль 830 000 дамоў і суседняй з ім прэфектуры Ціба. Пра гэта паведамляе энэргетычная кампанія Tepco, піша liga.net.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, больш за 10 чалавек былі траўмаваныя ў горадзе Татэяма ў прэфектуры Ціба і яшчэ 10 у горадзе Ціба. Раненні атрымалі два чалавекі ў прэфектуры Канага.

У некаторых раёнах вецер выбіў шыбы ў дамах, паваліў дрэвы.

У цэнтры сталіцы Японіі паваленыя дрэвы вакол Імператарскага палаца. Рух транспарту аднаўляюць, заняткі ў школах Токіё пакуль скасавалі.

ФОТА: EPA

У аэрапортах рэгіёну прыпынілі больш за 130 рэйсаў. Тайфун рухаўся на паўночны ўсход Японіі з хуткасцю 25 кіламетраў на гадзіну паблізу горада Нарыта, дзе размешчаны міжнародны аэрапорт.

Паводле звестак японскага метэаралагічнага агенцтва, атмасферны ціск у яго цэнтры складаў 960 гектапаскаляў, а хуткасць ветру дасягала 216 км на гадзіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках