28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт берасцейскага «Дынама» знайшоўся ў Аргенціне

6
Экс-прэзідэнт берасцейскага «Дынама» знайшоўся ў Аргенціне

Дыега Марадона будзе трэніраваць клуб «Хімнасія Ла-Плата».

Вясёлыя прыгоды Дыега Марадоны прадаўжаюцца: пасля берасцейскага «Дынама» і мексіканскага «Дарадас» аргенцінец вярнуўся на радзіму і ўзначаліў клуб «Хімнасія Ла-Плата», які ідзе на апошнім месцы ў чэмпіянаце. Кантракт - да канца сезона, піша «Трибуна».

У Ла-Плата легенду сустрэлі па-царску. На прэзентацыю Марадоны на стадыёне «Эль Боске» запрашалі толькі афіцыйных чальцоў клуба, таму за апошні тыдзень амаль 5 тысяч чалавек (у тым ліку з іншых краін - Італіі, Новай Зеландыі, Ямайкі і гэтак далей) падалі заяўкі і сталі сябрамі «Хімнасіі». У выніку на стадыён прыйшлі 25 тысяч заўзятараў.

Фанаты сустракалі чэмпіёна свету ў футболках, масках і нават татуіроўках у ягоны гонар. А на газоне ўсталявалі надзіманую майку з нумарам 10, надзіманага ваўка (сімвал клуба) і нават надзіманы твар Марадоны.

Да цэнтра поля Дыега прывезлі на гольф-кары - Марадона сышоў з «Дарадас» праз аперацыі на плячы і калене, таму яму складана рухацца. Ён трымаў у руках мяч і вельмі хутка праслязіўся - мабыць, праз узрушаючы прыём заўзятараў, якія запалілі піратэхніку, пачалі спяваць і гучна скандаваць «Оле, оле, оле, Дыега, Дыега».

Марадона расчуліўся і зрабіў матывіровачную прамову: «Я не прапушчу ніводнай трэніроўкі. Той, хто не будзе трэніравацца, не будзе гуляць. Абяцаю вам, што пакуль я тут, гэтая каманда будзе прыкладам для ўсіх.

Маё калена трохі хворае, але гэта не перашкодзіла мне, бо людзі тэлефанавалі мне і пыталіся, ці сапраўды я ўзначалю «Хімнасію». Я не чараўнік, але я люблю працаваць. Я люблю зарабляць на жыццё цяжкай працай, як я рабіў усё сваё жыццё».

У канцы Марадона зрабіў фота з новымі падапечнымі, перад гэтым звярнуўшыся да фатографа: «Пераканайся, што гэта будзе добры здымак».

Першы матч пад кіраўніцтвам Марадоны «Хімнасія» правядзе 15 верасня супраць «Расінга» з Авельянеды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках