29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі пра неацэнную карысць памідораў

21
Дыетолагі распавялі пра неацэнную карысць памідораў

Ёсць важныя падставы ўжываць памідоры рэгулярна.

Галоўная перавага памідораў - лікапін. Гэты антыаксідант надае гародніне яе насычанае чырвонае адценне. Рэчыва вельмі карыснае для арганізма і выступае як сродак прафілактыкі рака. Прадухіляе лікапін і захворванні сэрца, таксама ўмацоўвае косці, піша lenta.ua.

Навукоўцамі было даведзена, што таматы дабратворна ўплываюць на стан скуры і ўнутраных органаў, запавольваюць старэнне. Яны таксама павышаюць імунітэт.

Таматы асабліва карысныя людзям, якія пакутуюць ад астэапарозу і менапаўзы. Акрамя таго, частае ўжыванне таматаў зніжае рызыку рака прастаты, страўніка, маткі, а таксама памідоры спрыяльна ўплываюць на вывядзенне таксічных рэчываў з арганізма.

Таматы спрыяюць поўнаму спыненню развіцця склерозу, старэчага маразму і хваробы Альцгеймера, дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміну А і С.

Рэгулярнае ўжыванне таматаў спрыяльна адбіваецца на самаадчуванні людзей якія пакутуюць ад павышанага халестэрыну і гіпертаніі.

Аднак не варта забываць, што для поўнага засваення карысных рэчываў таматы варта ўжываць асобна ад агуркоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках