19 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Нельга вінаваціць людзей у тым, што яны не працуюць

1
Зінаіда Міхнюк: Нельга вінаваціць людзей у тым, што яны не працуюць
ЗІНАІДА МІХНЮК
ФОТА: SPRING96.ORG

Сітуацыя ў беларускіх рэгіёнах становіцца ўсё горшай.

Зінаіда Міхнюк не толькі выконвае абавязкі старшыні, але і застаецца прадстаўніцай РЭП Берасцейскай вобласці, а акрамя таго прадаўжае актыўную дзейнасць як адна з лідараў жаночай сеткі. Сваім бачаннем сітуацыі ў вобласці і прафзвязе актывістка падзялілася ў інтэрв'ю прафсаюзнаму бюлетэня «Рабочая солидарность», піша praca-by.info.

- Рэгіён вялікі, напэўна, у ім ёсць як свае дасягненні, так і складанасці, праблемы. Як цяпер ідуць справы ў Берасцейскім рэгіёне?

- Для жыхароў нашага рэгіёну на першае месца цяпер выходзіць праблема з працай. Гэта не толькі ўзровень заробкаў, але адсутнасць працоўных месцаў. З гэтымі праблемамі людзі прыходзяць і да нас у прафзвяз. Хачу сказаць нашаму ўраду: нельга вінаваціць людзей у тым, што яны не працуюць, стварайце магчымасці, каб яны маглі знайсці гэтую працу. А калі хтосьці знайшоў магчымасць зарабляць сам - трэба радавацца, што ён не просіць у гэтай улады нічога, акрамя таго, каб яму далі магчымасць працаваць. У Менску працоўных месцаў больш, заробкі вышэйшыя, а ў рэгіёнах усё горш і горш.

На жаль, развязваць гэтыя праблемы мы самі не ў стане. Але людзям дапамагаем. У нас добра працуе юрыдычная служба. Вось, напрыклад, нядаўна прыйшла сям'я будаўнікоў - яны будавалі школы, а ім не заплацілі за працу. Яны ўступілі ў прафзвяз РЭП, і наш юрыст Уладзімір Малей дамогся таго, каб наймальнік пайшоў на міравое пагадненне з абяцаннем выплаціць усё, што завінаваціўся. Гэтыя людзі распавялі іншым, і да нас у прафзвяз прыйшлі яшчэ тры чалавекі. Адна з праблем нашага рэгіёну - гэта дрэнныя транспартныя камунікацыі. Напрыклад, з Баранавічаў, з Мікашэвіч прасцей даехаць да Менска, чым да Берасця.

- Якой вы бачыце перспектыву на будучыню, ці можа дзяржава спадзявацца на тое, што прафзвяз РЭП здасць свае пазіцыі?

- Я аптымістычна гляджу на сітуацыю. Цяжкасці, безумоўна, ёсць, але, на маю думку - менавіта мы, РЭП, як раз тое, чым павінны быць сапраўдныя прафзвязы. Людзі бачаць, што ў нас на першым месцы чалавек працы: кожнага мы выслухаем і дапаможам, чым можам.

Мяркую, што калі б людзі мелі магчымасць выбіраць без ціску, яны б выйшлі з прафсаюзаў прадзяржаўнай Федэрацыі. Больш актыўныя, напэўна, уступілі б у незалежныя прафзвязы, а іншыя засталіся б наогул без прафзвязу, бо гэта лепш, чым у Федэрацыі. Мы цяпер рыхтуемся да сёмага З'езду свайго прафзвязу, які адбудзецца ў 2020 годзе. Я спадзяюся, што будзе пэўны ўздым. Перад з'ездам павінны прайсці сходы для абрання дэлегатаў, дыскусіі. Упэўненая, што маючы адбыцца З'езд прафзвязу мы сустрэнем годна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках