29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэпер Сярога папрасіў украінскае грамадзянства

26
Беларускі рэпер Сярога папрасіў украінскае грамадзянства
CЯРГЕЙ ПАРХОМЕНКА

Cяргей Пархоменка заявіў, што для яго «Украіна - гэта свабода».

Беларускі рэпер Сярога пакінуў праект «Танцы з зоркамі» пасля трэцяга выпуску. Пара Сяргея Пархоменкі і Адэліны Дэлі набрала найменшую суму галасоў суддзяў і гледачоў. У дзённіку выпуску Сяргей Пархоменка распавёў, што хацеў бы атрымаць украінскае грамадзянства, паведамляе РБК.

- Я нядаўна пастанавіў атрымаць украінскі пашпарт. Украіна для мяне - гэта свабода. Я хачу быць тут, сярод гэтых людзей. Украіна - гэта мая зямля, мне тут добра, - сказаў Сярога.

Сяргей Пархоменка распавёў, што менавіта ва Украіне сустрэў жанчыну, якая падарыла яму дваіх сыноў - Марка і Платона.

Варта адзначыць, што нядаўна Сярога стаў студэнтам Харкаўскага нацыянальнага аэракасмічнага ўніверсітэта «ХАІ». 13 жніўня ён падаў дакументы на факультэт самалётабудавання.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках