19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рынку нафты абяцае прызначэнне новага міністра ў Савудаўскай Арабіі

2
Што рынку нафты абяцае прызначэнне новага міністра ў Савудаўскай Арабіі

Кароль Савудаўскай Арабіі прызначыў міністрам энэргетыкі свайго сына.

Кароль Савудаўскай Арабіі Сальман бен Абдэль Азіз прызначыў свайго сына, прынца Абдэль Азіза, міністрам энэргетыкі замест Халіда аль-Фаліха, які на працягу трох гадоў прадпрымаў у рамках АПЕК актыўныя дыпламатычныя намаганні ў стварэнні глабальнага альянсу нафтавытворцаў, уключаючы Расею, з мэтай падтрымаць кошты нафты. Ці зменіць гэта прызначэнне нафтавую палітыку каралеўства і ці паўплывае на планы Saudi Aramco ў першасным публічным размяшчэнні акцый?

Што сабой уяўляе новы міністр?

Прынц Абдэль Азіз з дзясятак гадоў займаў пасаду намесніка міністра нафты, а з 2017 года знаходзіўся на пасадзе дзяржаўнага міністра ў справах энэргетыкі. Ён з'яўляецца старэйшым зводным братам уплывовага наследнага прынца Мухамеда бен Сальмана, хоць яны, відаць, не блізкія, і паміж імі даволі вялікая розніца ва ўзросце. Праца прынца Абдэль Азіза ў міністэрстве была падрыхтоўкай да кіруючай ролі, піша finanz.ru.

Ён быў сябрам дэлегацыі Савудаўскай Арабіі ў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты і з'яўляецца пастаянным удзельнікам пасяджэнняў групы ў вытворчай палітыцы. Прынц вядомы сваёй стараннасцю і здольнасцю ўхіляць рознагалоссі паміж прадстаўнікамі Савудаўскай Арабіі і іншымі краінамі-сябрамі арганізацыі. Ён выконваў прыкметную ролю ў кіраванні нафтавай галіной падчас вайны ў Персідскім заліве 1990 года, а таксама ў сакрэтных перамовах з Мексікай і Венесуэлай, якія скончыліся згодай краін скарачаць здабычу, што дапамагло падтрымаць кошты на сыравіну.

Галоўным прыярытэтам для новага міністра, імаверна, будзе правядзенне палітыкі, якая спрыяе росту нафтавых коштаў да ўзроўню, неабходнага для падтрымання дзяржаўных выдаткаў, што прыкладна на $25 за барэль вышэй за цяперашні. Падаражэнне нафты таксама спрыяла б больш высокай ацэнцы Saudi Aramco з улікам планаванага продажу пакета акцый дзяржаўнай нафтавай кампаніі.

«З пункту гледжання палітыкі, мы не чакаем істотных змен, - сказаў у інтэрв'ю тэлевізіі Блумберг Маджд Дола, партфельны мэнэджар First Abu Dhabi Bank PJSC. - Свежая кроў можа прыўнесці новую тактыку на перамовах, але тое, што каралеўства спрабуе кантраляваць кошты нафты, спрабуе выклікаць іх рост, не з'яўляецца навіной».

Як прызначэнне зменіць сітуацыю

З прызначэннем прынца Абдэль Азіза міністрам рычагі ўплыву пры прыняцці рашэнняў у нафтавай палітыцы будуць сканцэнтраваны ў руках каралеўскай сям'і.

Наследны прынц узначальвае назіральны камітэт Saudi Aramco.

У той жа час у адсутнасць міністра, які б нёс адказнасць за памылковую стратэгію, гэты цяжар цалкам кладзецца на каралеўскую сям'ю.

Што пастаўленае на карту

Самы недаравальны промах для міністра энэргетыкі - не здолець утрымаць нафтавыя каціроўкі на досыць высокім узроўні для падтрымання дзяржвыдаткаў. Кароль не ўказаў прычыны замены аль-Фаліха ў паведамленні ў Saudi Press Agency, аднак кошт нафты Brent на ўзроўні блізу $60 за барэль недастатковы для фінансавання бюджэту каралеўства - для гэтага ўзровень каціровак павінен быць менш за $80 за барэль.

Аль-Фаліх быў заснавальнікам так званай стратэгіі АПЕК +. Ён часта сустракаўся са сваім расейскім калегам Аляксандрам Новакам, каб прыцягнуць іншых нафтавытворцаў да ўгоды і прымусіць краіны выконваць свае абавязанні. Прынц Абдэль Азіз павінен будзе і далей падтрымліваць гэтыя стасункі, каб працягваць праводзіць ранейшую палітыку, або пераканаць іншых у неабходнасці перамен.

Варыянты дзеянняў Савудаўскай Арабіі

Аналітыкі падзяліліся ў меркаваннямі, ці трэба АПЕК + працягваць скарачаць здабычу ў ранейшых аб'ёмах або павялічыць скарачэнні.

Савудаўская Арабія наўрад ці будзе настойваць на тым, каб альянс пайшоў на больш маштабныя скарачэнні, бо гэта можа негатыўна паўплываць на кошты з цэлага шэрагу прычын, але ў асноўным праз патэнцыйнае павелічэння здабычы сланца ў ЗША і пагрозы, што іншыя краіны АПЕК + могуць захацець зноў нарасціць вытворчасць нафты, вынікае з агляду Оксфардскага інстытута энэргетычных даследаванняў. АПЕК, магчыма, прыйдзецца ўстрымацца ад умяшання і рыхтавацца да «цяжкім часоў», бо гандлёвая вайна і няўстойлівы попыт азмрочваюць эканамічныя перспектывы, гаворыцца ў аглядзе.

Аналітыкі Sanford C. Bernstein кажуць, што АПЕК трэба яшчэ больш скараціць здабычу, дадаткова зрэзаць яе на 1 мільён барэляў у дзень у 2020 годзе, каб утрымаць цэны на ўзроўні $60 за барэль на фоне росту вытворчасці ў краінах, якія не ўваходзяць у нафтавы альянс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках