29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэрсі Уладзіміра Цыплакова падымуць пад скляпенні «Мінск-Арэны»

1
Джэрсі Уладзіміра Цыплакова падымуць пад скляпенні «Мінск-Арэны»
УЛАДЗІМІР ЦЫПЛАКОЎ

На ягоным рахунку больш за 331 матч у НХЛ.

Матч менскага "Дынама" супраць маскоўскага "Спартака" будзе прысвечаны юбілею - дзесяцігоддзю з дня першага паядынку "зуброў" на "Мінск-Арэне". Першая гульня адбылася 14 студзеня 2010 года, а спаборнікам "Дынама" быў магнітагорскі "Металург". У гонар такой падзеі каманда Крэйга Вудкрафта 12 студзеня выйдзе на лёд у джэрсі з юбілейнымі нашыўкамі. Падчас матчу і ў перапынках клуб разам з заўзятарамі адсвяткуе дзесяцігоддзе. Гледачоў чакае фотавыстава і відэа з найлепшымі момантамі "Дынама" ў КХЛ за гэтыя дзесяць гадоў, а таксама фотазона з джэрсі "зуброў" за ўсе сезоны з 2010 года. Акрамя таго, 12 студзеня пад скляпенні арэны будзе паднятая джэрсі Уладзіміра Цыплакова.

Уладзімір Цыплакоў - легенда беларускага хакея, тройчы найлепшы хакеіст краіны, пераможца моладзевага чэмпіянату свету 1989 года ў складзе нацыянальнай каманды СССР, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002 і шасці чэмпіянатаў свету ў складзе нацыянальнай каманды Беларусі. У 46 матчах за нацыянальную каманду Уладзімір набраў 48 (24+24) балаў.

У менскім "Дынама" хакеіст правёў пяць сезонаў, пасля чаго адправіўся ў Паўночную Амерыку. На ягоным рахунку больш за 331 матч у НХЛ, у якіх ён набраў 170 балаў (69+101). Пасля заканчэння кар'еры гульца Уладзімір Цыплакоў працаваў у клубах КХЛ у якасці трэнера, у тым ліку ў менскім "Дынама" (2008, 2009-2011), адзначае прэс-служба менскага клуба.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках