18 красавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар «Раснафты»: Халява для Лукашэнкі скончылася

138
Прэс-сакратар «Раснафты»: Халява для Лукашэнкі скончылася
МІХАІЛ ЛЯВОНЦЬЕЎ
ФОТА: АЛЯКСЕЙ АБАНІН / «Камерсант»

Пастаўленае пытанне пра само выжыванне рэжыму беларускага дыктатара.

«У апошні час Лукашэнка разышоўся на рэзкія заявы на адрас Расеі. Спачатку ў інтэрв'ю радыё “Эхо Москвы” выдаў у свет унутраныя перамовы з Уладзімірам Пуціным і намякнуў: Масква спрабуе падмяць Менск пад сябе.

Потым Лукашэнка паскардзіўся, што Расея не хоча прадаваць Беларусі нафту паводле заніжаных коштаў. І ў выніку ён падпісаў указ пра ўвядзенне падатку на транзіт нафты», – піша расейскае выданне kp.ru.

Для чаго Лукашэнка пайшоў на такі крок? У інтэрв'ю kp.ru гэта растлумачыў прэс-сакратар «Раснафты» і эканаміст Міхаіл Лявонцьеў.

– Лукашэнка зарабляў на рээкспарце расейскай нафты і перапрацаваных нафтапрадуктаў, – сказаў ён. – Гэта істотная частка прыбыткаў беларускага бюджэту. Ён хоча захаваць гэтыя грошы любым спосабам. Лукашэнка хоча набываць нафту ніжэй за рынкавы кошт. А потым перапрадаваць яе. Яму, як вядома, выстаўляюць умовы – калі вы хочаце мець прэферэнцыі, то давайце займацца інтэграцыяй. Ідзе гандаль. На гэты раз Расея заняла вельмі жорсткую пазіцыю: любыя прэферэнцыі будуць магчымыя, калі будуць выконвацца ўмовы «саюзнай дамовы».

На думку Лявонцьева, у адказ на гэтыя ўмовы Лукашэнка і ўвёў нязручны для Расеі падатак.

– Ён выкарыстоўвае свае фармальныя паўнамоцтвы, якія ёсць у беларускай улады, каб увесці дадатковыя паборы – павялічыць кошт транзіту, – адзначыў прэс-сакратар «Раснафты». – У мінулы раз, у выніку падатковага манеўру, беларусы казалі, што яны страцілі 11 мільярдаў даляраў. Што значыць – страцілі? А яны ўсё атрымліваюць без мыты дзякуючы «саюзнай дзяржаве» і Мытнаму саюзу. За кошт адсутнасці мыты розніцу гэтую Менск зарабляў на рээкспарце. Ну, калі казаць пра ўсе ўгоды, то гаворка ідзе пра 50 мільярдаў даляраў. Гэта для Беларусі сума, якая мае вызначальную вагу. Фактычна пытанне захавання эканамічнай стабільнасці стаіць. І ў сярэднетэрміновым плане – выжывання беларускага рэжыму.

Лявонцьеў упэўнены, што цяпер Лукашэнка спрабуе ціснуць на Маскву праз рэзкія і жорсткія заявы ў прэсе.

– Яго проста прыціснулі. Гэта старая тэма, якую ўжо шмат гадоў агучваў і расейскі прэзідэнт: спыніць халяву. Беларусь выконвае сваю ролю, як ваенна-палітычны хаўруснік. Калі казаць пра параметры інтэграцыі, якія прадугледжаныя «саюзнай дамовай», тут нічога не робіцца. Ад нас патрабуюць увесь час прэферэнцый, датацый за рыторыку. Мы плацім ім за дэмагогію. Наколькі я разумею, расейская ўлада настроеная жорстка. Мы нічога рабіць Беларусь не прымушаем. Мы ніякага гвалту з беларускага суверэнітэту не ажыццяўляем. Мы кажам: хочаце прэферэнцый, якія выходзяць за рамкі супрацоўніцтва дзвюх незалежных дзяржаваў, хочаце, каб мы вас утрымлівалі – ідзіце на інтэграцыю, – падсумаваў Лявонцьеў.

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках