29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы звязалі ўжыванне гарбаты з даўгалеццем

31
Навукоўцы звязалі ўжыванне гарбаты з даўгалеццем

Асабліва карысны гэты напой для мужчын.

Навукоўцы з Кітайскай акадэміі навук заявілі аб тым, што ўжыванне гарбаты зніжае рызыку развіцця сэрцава-судзінных захворванняў і смерці ад усіх прычын. Пры гэтым, карыснае ўздзеянне на здароўе ў большай ступені назіраецца ў тых, хто аддае перавагу зялёнаму чаю, і тых, хто рэгулярна ўжывае гэты напой, паведамляе zn.ua.

Падчас даследавання навукоўцы вывучылі звесткі 100 902 чалавек з праекта China-PAR2, у анамнезе якіх перад пачаткам назірання не было выпадкаў сардэчнага прыступу, інсультаў або рака. Добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы: тых, хто рэгулярна піў гарбату (тры і больш разоў на тыдзень), і тых, хто быў не занадта прывязаны да гэтага напою. Затым за людзьмі з кожнай групы назіралі агулам па 7,3 года.

Звыклае спажыванне гарбаты паказала на больш моцнае здароўе падчас назірання і большую працягласць жыцця. Напрыклад, у 50-гадовых людзей, якія любяць гарбату, ішэмічная хвароба сэрца і інсульт дыягнастуюцца прыблізна на 1,41 гады пазней, чым у іх аднагодкаў, якія ігнаруюць усякую гарбату, ды і яны жывуць на 1,26 года даўжэй.

У тых, хто часта піў гарбату, рызыка развіцця сэрцава-судзінных захворванняў і інсульту быў на 20% ніжэйшая, смяротныя сардэчныя захворванні і інсульты са смяротным зыходам на 22% ніжэйшыя, а рызыка смерці ад усіх прычын - на 15% ніжэйшая, чым у кантрольнай групы.

Дадаткова патэнцыйны ўплыў змяненняў у звычках чаявання быў прааналізаваны ў падгрупе з 14 081 удзельніка, якіх ацэньвалі двойчы. Сярэдні час паміж двума абследаваннямі склаў 8,2 года, а медыяна назірання пасля другога абследавання - 5,3 года.

У тых, у каго любоў да гарбаты засталася нязменнай у абодвух даследаваннях, рызыка развіцця сэрцава-судзiнных захворванняў была на 39% ніжэйшай, рызыка развіцця смяротных захворванняў сэрца і інсульту - на 56% ніжэйшай, а рызыка смерці ад усіх прычын на 29% ніжэйшай, чым у тых, хто звыкла не піў чай ці піў яго вельмі рэдка. Пры гэтым, найбольшы эфект назіраўся для мужчын, а для жанчын розніца была нязначнай.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках