18 красавiка 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Арцём Каралёк - найлепшы бамбардзір ЧЕ-2020

Беларус Арцём Каралёк - найлепшы бамбардзір ЧЕ-2020

Гандбаліст цяпер выступае за польскі «Вівэ».

Лінейны нацыянальнай каманды Беларусі і польскага «Вівэ» Арцём Каралёк на гэты момант узначальвае спіс бамбардзіраў чэмпіянату Еўропы-2020 ды піша pressball.by.

Як і Каралёк, па 14 мячоў за два матчы закінулі латвіец Дайніс Крыштапанс і галандзец Кай Смітс, аднак рэалізацыя кідкоў у іх - 70%, тады як Каралёк прадэманстраваў 78% дакладнасці.

У бамбардзірскі топ таксама трапіў правы крайні беларусаў Мікіта Вайлупаў з 10 галамі пры 77% дакладнасці. Таксама мяшковец у ліку найлепшых пенальтыстаў турніру: ён рэалізаваў усе чатыры спробы.

У панядзелак, 13 студзеня, беларусы пазмагаюцца з чарнагорцамі за выхад з групы.

ГРУПА «А»: Харватыя - 4 балы (2 гульні), БЕЛАРУСЬ - 2 (2), Чарнагорыя - 2 (2), Сербія - 0 (2).

Астатнія паядынкі. 13.01. Чарнагорыя - БЕЛАРУСЬ (20.15). Сербія - Харватыя (22.30).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках