19 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар параіў адмовіцца ад сняданкаў

20
Лекар параіў адмовіцца ад сняданкаў

Ён мяркуе, што важнасць сняданку для здароўя моцна перабольшаная.

Амерыканскі лекар турэцкага паходжання Мехмет Оз, вядоўца папулярнага ў ЗША «Шоў доктара Оза», заклікаў адмовіцца ад сняданкаў дзеля захавання здароўя, піша «Популярная механика».

Доктар абвясціў, што важнасць сняданку для здароўя моцна перабольшаная: напраўду гэты прыём ежы нібыта зусім не такі неабходны, як прынята было меркаваць. Са слоў Оза, пасля ранішняга абуджэння рэкамендуецца пачакаць некаторы час, перш чым чалавек па-сапраўднаму прагаладаецца. Тэлевядоўца падкрэсліў, што ўяўная карысць сняданку - гэта толькі рэкламны ход і што гэтая догма зыходзіла з маркетынгу, а не медыцынскіх даследаванняў.

Замест абавязковага ранняга сняданку перад працай Оз рэкамендуе бранч - гэтым словам, утвораным шляхам зліцця слоў breakfast і lunch, пазначаецца позні сняданак блізу поўдня, плаўна пераходзячы ў ранні абед. Са слоў лекара, многія людзі проста залежныя ад ежы, а іх голад раніцай пасля абуджэння з'яўляецца толькі ілюзіяй. У большасці выпадкаў, запэўнівае доктар, гэта выкліканае тым, што чалавек наядаецца позна ўвечары, што правакуе пачуццё голаду раніцай.

Мехмет Оз скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і затым атрымаў доктарскую ступень у Пенсільванскім універсітэце. З 2001 года амерыканец турэцкага паходжання ўзначальваў хірургічны аддзел Калумбійскага ўніверсітэта і выкладаў у прэсвітэрыянскім шпіталі Нью-Ёрка. Тады ж ён пачаў займацца і ўласнай медыйнай кар'ерай, рэгулярна з'яўляючыся на тэлевізіі, радыё і ў іншых сродках масавай інфармацыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках