24 красавiка 2024, Серада, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы жанчына паведаміла ў МНС, што ў яе ў сцяне захрас Зяленскі

53
У Вілейцы жанчына паведаміла ў МНС, што ў яе ў сцяне захрас Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Яна заявіла, што «прэзідэнт Украіны прыляцеў на гелікоптэры і будаваў нейкі партал».

Вельмі ўсхваляваная жанчына патэлефанавала выратавальнікам у Вілейцы і паведаміла пра экстраардынарнае здарэнне, піша 1reg.by.

Высвятляецца, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Вілейку на верталёце і будаваў нейкі партал, але выпадкова захрас у сцяне дома гэтай жанчыны. Аўдыёзапіс распаўсюдзіў блогер NEXTA.

Жанчына прасіла ратавальнікаў ехаць як мага хутчэй, бо Зяленскі ў сцяне ўжо не дыхае.

Мяркуючы з аўдыёзапісу, першыя два супрацоўнікі РАНС былі крыху шакаваныя, аднак трэці, магчыма, з гэтай жанчынай ужо быў знаёмы:

- Іра, колькі ты ўжо не п'еш? Зараз хуткую выклічам, паедзеш у Навінкі. Разам з Зяленскіі. Або на бортпадымайся і ўзлятай разам з ім.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках