20 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Добрушы намеснік дырэктара ліцэя выпаў з акна свайго кабінета

14
У Добрушы намеснік дырэктара ліцэя выпаў з акна свайго кабінета

Што адбылося?

У Добрушы з акна кабінета на чацвёртым паверсе выпаў намеснік дырэктара прафесійнага політэхнічнага ліцэя. Цяпер мужчына знаходзіцца ў гомельскай абласной лякарні. Яго прааперавалі.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама БелаПАН паведамілі: надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 14 студзеня, а 9.30 раніцы. Педагог застаўся жывы: у цяжкім стане яго шпіталізавалі.

Аператыўна звязацца з дырэктарам ліцэя TUT.BY не здолеў. Са слоў навучэнцаў, ім сказалі, што раніцай намесніку дырэктара стала дрэнна, ён адкрыў акно, каб падыхаць, страціў прытомнасць і ўпаў.

У Галоўнай управе адукацыі Гомельскага аблвыканкама tut.by распавялі: намеснік дырэктара знаходзіцца ў абласной лякарні.

- Шмат гадоў ён працаваў у адной установе адукацыі. Дзесяць з іх - намеснікам, - распавялі ва ўправе. - Са слоў дырэктара, апошнім часам у педагога былі праблемы са здароўем. Ён звяртаўся да лекараў у сувязі з павышэннем ціску. У гэты дзень ён таксама прасіў у калегі таблеткі.

Што менавіта адбылося ў тую раніцу, у Галоўнай управе адукацыі не гавораць. У сітуацыі разбіраюцца следчыя органы, ідзе службовае расследаванне.

Паводле інфармацыі БелаПАН, па факце інцыдэнту міліцыя праводзіць праверку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках